Фота: tvr.by

Улады Гродзеншчыны могуць пашырыць бязвізавую зону. У яе збіраюцца ўключыць Воранаўскі, Лідскі і Шчучынскі раёны. Пра гэта падчас наведвання Іўя заявіў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Паводле яго слоў, прапануецца павелічэнне тэрміну знаходжання ў нашай краіне турыстаў да аднаго месяца (цяпер — 10 дзён). Цяпер ідуць узгадненні, інфармуе Еўрарадыё са спасылкай на газету «Звязда».

Краўцоў адзначае, што новаўвядзенні дадуць дадатковы штуршок для развіцця турызму ў Гродзенскай вобласці.