Фото: БЕЛСАТ

Як паведамілі ў Адзіным разлікова-даведачным цэнтры Мінска КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкаму», гэтыя плацельшчыкі ўнесеныя ў спісы не занятых у эканоміцы грамадзян. Для іх па поўным тарыфе налічылі плату не толькі за люты, але і зрабілі пераразлік за студзень. Такім чынам заплаціць 100-адсоткавы тарыф давядзецца за два месяцы.

Калі плацельшчык пражывае сумесна з чальцамі сям’і ці іншымі зарэгістраванымі ў жылым памяшканні грамадзянамі, плата за паслугу па падвышаным тарыфе налічваецца толькі за яго долю.

Агулам у Мінску жыроўкі за студзень з папярэджаннем пра тое, што яны папярэдне аднесены да незанятых у эканоміцы, накіравалі 17589 плацельшчыкам ЖКП. Але да 1 сакавіка 1195 атрымальнікаў жыровак выключылі з гэтых спісаў.

З 1 кастрычніка яны таксама будуць цалкам аплачваць тарыфы на цэнтралізаванае цеплазабеспячэнне і газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных катлоў.