Фота з сайта Белсат

Стала вядома, што ў офіс тэлеканала «Белсат» у Мінску прыйшлі міліцыянты рабіць ператрус.

На гэта маецца пастанова Следчага камітэта. У межах якой справы праводзіцца гэта следчае дзеянне, пакуль невядома, паведамляе прэс-служба «БАЖ».

Побач з домам, дзе месціцца офіс, знаходзяцца журналісты. У пад’езд супрацоўнікі міліцыі нікога не пускаюць. Журналісты «Белсата», якія былі ў офісе, на званкі не адказваюць.

Міліцыянты зайшлі ў пад’езд з пілой-«балгаркай», якой можна разрэзаць металічныя дзверы.

У выніку дзверы ўскрылі.