Вікторыя Пятровіч

Пра такіх, як Вікторыя Пятровіч, кажуць: вырасла ў праблемнай сям’і. Пасля таго як яе маці апынулася за кратамі, дзяўчынка трапіла ў інтэрнат, дзе зведала пабоі і нелюбоў дарослых.

Дзяўчынкай Віку згвалцілі, а ў юнацтве яна добраахвотна мела зносіны з дарослым мужчынам. Потым былі тры турэмныя тэрміны – увогуле 14 гадоў.

Зараз Вікторыі Пятровіч 38 гадоў. Яна спрабуе знайсці сваё месца ў жыцці і спраўдзіць права на ўласнае шчасце.

…Мы сядзім з Вікай у невялічкім пакоі, п’ём каву і размаўляем пра яе няпростае жыццё. Асуджаць яе ці паверыць? Няхай кожны вырашае сам…

«Пераспіш са мной – атрымаеш грошы на гумку для брата…»

– Я нарадзілася ў Валожыне ў шматдзетнай сям’і – у мяне дзве сястры і тры браты. Разам з мамай мяне расціў айчым, яго я і лічу татам. Бацьку свайго я ведаю, але для мяне гэтага чалавека не існуе…

Маё дзяцінства скончылася ў дзевяць гадоў. У нашай сям’і здарылася страшнае – мама забіла стрыечнага брата. Ён збіваў сваю жонку, а мама заступілася за яе. Успыхнула спрэчка. Брат кінуўся на маці з сякерай… Яна казала, што гэта была самаабарона. Маме далі сем гадоў, адправілі ў турму, а нас, малых, – у дзіцячыя інтэрнаты…

Інтэрв’ю з Вікторыяй Пятровіч чытайце ў газеце «Народная Воля» за 9 красавіка