Фота з асабістага архіву

Крысціна Стражэвіч у свой час выступала ў цырках-шапіто са сваімі жывёламі, але ўжо каля года, як засталася без працы. Праўда, і зараз асабліва не сумуе. Разам з ёй у кватэры жывуць павіян Вік, паўлін Сіндбад, пітон Каа і ліса Гіта.

Пра сваіх гадаванцаў Крысціна распавядае з пяшчотай, як пра сваіх дзяцей…

– Віку – дзевяць з паловай гадоў, я ўзяла яго зусім маленькім, калі яму быў усяго
тыдзень, – кажа гаспадыня дамашняга міні-заапарка. – Я не адзін раз працавала ў Мінскім заапарку, і заўсёды хацела завесці сабе невялікую малпачку. І вось аднойчы ў заапарку адбыўся дзікі выпадак: дарослыя гамадрылы пачалі забіваць сваіх дзяцей. Віка ўдалося ўратаваць. Дзве гадзіны ішла барацьба, маленькага павіяна супрацоўнікі заапарка забралі ўжо ледзь не мёртвага. Ён атрымаў шматлікія сур’ёзныя раны, былі пашкоджаны язык, хвосцік…

Памятаю, заатэхнік Эла Рабава запатрабавала, каб жывёліну рэанімавалі, затым нейкі час яна даглядала Віка. Але ж у яе сваёй працы хапала, таму і ўспомніла, што я хацела займець малпачку. Я спачатку вагалася, думала: што ж я буду рабіць з гамадрылам, калі ён вырасце? Гэта сур’ёзны іспыт для жанчыны, якая жыве адна. Але ў рэшце рэшт, пагадзілася.

– Так проста можна забраць павіяна з заапарка?

– Натуральна, былі аформлены ўсе неабходныя дакументы, атрыманы дазволы. Так і жывём з Вікам да гэтага часу.

І я вам скажу, што я прайшла з ім праз усе тыя ж выпрабаванні, што праходзіць маці, калі ў яе нараджаецца дзіця…

Аб тым, як Крысціне Стражэвіч жывецца ў трохпакаёўцы з павіянам, паўлінам, пітонам і лісой, чытайце ў газеце «Народная Воля» за 5 красавіка