Фота: Беларускае радыё рацыя

Подпісы за вяртанне беларусам польскіх візаў „на закупы” збіралі сёння ў гандляроў на папулярным сярод беларусаў беластоцкім Кавалерыйскім рынку.

Пасол у сейм Роберт Тышкевіч, Томаш Франкоўскі, які вылучаецца дэпутатам у Еўрапарламент, а таксама дэпутаты рады горада Ёвіта Худзік і Лукаш Прокарым паразмаўлялі з прадпрымальнікамі, даведаўшыся, што гандаль істотна зменшыўся з пачатку года.

– Мы прыйшлі на беластоцкі рынак на вуліцы Кавалерыйскай, каб апеляваць да польскага ўрада вярнуць візы „па закупы” для беларусаў. Са студзеня гэтага года рашэннем Міністэрства замежных спраў Польшчы візы „па закупы” для грамадзян Беларусі перасталі выдаваць. Вельмі балюча адчулі гэта польскія гандляры. Шмат рынкаў пры ўсходняй мяжы, і гэтая мяжа з Беларуссю замест таго, каб быць больш адкрытай, становіцца яшчэ больш замураванай. Якаясьці новая сцяна з’явілася на гэтай усходняй мяжы.

Колькасць гандляроў на Кавалерыйскім рынку хутка скарачаецца, а тыя, што яшчэ працуюць, адзначаюць, што беларусаў прыязджае сюды за пакупкамі штораз меньш.

– Мала пакупнікоў. У суботу прыходзіць крыху палякаў. І ўсё. Сплачваем падаткі, і што застаецца? Горш стала ўжо з верасня. Гэтыя бедныя беларусы ўвогуле не прыязджаюць.

Як адзначыў Роберт Тышкевіч, сабраныя пад петыцыя за вяртанне беларусам візаў „на закупы” подпісы будуць у хуткім часе перададзеныя ў розныя адказныя за вырашэнне пытання інстанцыі.

На беластоцкім рынку збіралі подпісы за вяртанне візаў „на закупы”