Васіль Зуёнак

Фізік Ньютан, дзякуючы яблыку, адкрыў закон сусветнага прыцягнення. Паэту Васілю Зуёнку яблык дапамог увайсці ў літаратуру, яго візітоўкай на доўгія гады стаў «падслуханы» ў садзе верш, які потым бясконца цытаваўся: «Ніхто не пачуў: яблык упаў дасвеццем – / ля Халопеніч, на Беларусі. / Ніхто не пачуў – ні людзі, ні травы, ні вецер… / Ніхто. А шар зямны здрыгануўся». У радках гэтых засведчана не толькі сусветнае прыцягненне, але і сусветная спагадлівасць. Думаецца, невыпадкова, менавіта Зуёнкавым вершам было наканавана абляцець «шар зямны» на касмічным караблі…

Як адправіць кнігу ў космас, а на зямлі дажыць да дыяментавага вяселля – паэт расказаў у «Народнай Волі» за 2 красавіка