У мінулыя выхадныя стартаваў чэмпіянат Беларусі па футболе.

Трыццаць гадоў таму не стала вядомага беларускага футбаліста Аляксандра Пракапенкі, і 31 сакавіка, на старце нацыянальнага першынства, футбалісты мінскага “Дынама” перад матчам з мазырскай «Славіяй» вырашылі своеасабліва ўшанаваць яго памяць — выйшлі на поле ў футболках пад № 6 і надпісам “Народны футбаліст”. Менавіта пад гэтым нумарам гуляў Аляксандар Пракапенка іграў за “Дынама”.

Акрамя таго, клубная студыя «Дынама-TV» выпусціла свой дакументальны фільм пад
назвай «Аляксандар Пракапенка. Каб памяталі…».