Фота: president.gov.by

Акрамя прадугледжаных праграмай перамоў з кіраўніцтвам нашай краіны, Федэральны канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц 28 сакавіка разам з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам браў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах на тэрыторыі мемарыяла «Трасцянец». Яны былі прысвечаны адкрыццю новага памятнага знака
«Масіў імёнаў», які ўсталяваны на алеі, што вядзе да ўрочышча Шашкоўка. Там падчас Другой сусветнай вайны знаходзілася яма-печ для спальвання людзей. У ёй загінула больш за дзесяць тысяч аўстрыйскіх яўрэяў, якіх нацысты прывозілі ў Трасцянец цягнікамі. Вядома, што было дзесяць эшалонаў смерці. Таксама захаваліся спісы імёнаў, таму што, паводле д’ябальскай задумкі нацыстаў, аўстрыйскія яўрэі самі аплачвалі свой праезд да беларускага Трасцянца. А на самай справе – на той свет…

Мастацкая кампазіцыя «Масіў імёнаў» створана па ініцыятыве і за кошт аўстрыйскага ўрада. Яна ўяўляе сабой велізарны камень, які расколаты на дзесяць частак-калон – па колькасці цягнікоў, на якіх аўстрыйскіх яўрэяў дэпартавалі ў беларускі лагер смерці. На паверхні каменя выбіты імёны ўсіх загінуўшых.

Новы памятны знак у тры з паловай метры вышынёй зроблены з фібрабетону – практычнага, даволі недарагога, пры гэтым выразнага матэрыялу. Яго аўтары – архітэктар з Аўстрыі Даніэль Занвальд, скульптар-беларус Канстанцін Касцючэнка (ён
жа ствараў цэнтральную кампазіцыю «Брама памяці»).

Пасля афіцыйнага адкрыцця памятнага знака ў Палацы Рэспублікі адбыўся канцэрт-рэквіем.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»