Міхась Скобла

Архітэктурнай візітоўкай Мінска многія лічаць дамы-вароты на Прывакзальнай плошчы. Камусьці ў гэтай якасці больш даспадобы шкляны гмах Нацыянальнай бібліятэкі. А хтосьці па савецкай завядзёнцы аддае перавагу найбольш растыражаванай (нават на канвертах) плошчы Перамогі.

Што ж, пра густы не спрачаюцца – выбраць ёсць з чаго. Мне ж такой візітоўкай бачыцца Чырвоны касцёл, які стаіць на дзвюх плошчах адразу – Незалежнасці
(на паверхні) і Леніна (на ўзроўні метро). Названая акалічнасць (а кажучы папросту – бязглуздзіца) даводзіць да лёгкага перапалоху замежных турыстаў, якія не разумеюць, як можна, ступіўшы на перон на адной плошчы, узняцца на эскалатары на другую?

Апошнім часам гасцей беларускай сталіцы бянтэжыць і шчыльная агароджа вакол Чырвонага касцёла. Ходзяць яны кругамі вакол храма, але што за радасць – фатаграфавацца на фоне бляшанага плота? Парадны ўваход зачынены, на службу цяпер можна трапіць толькі праз бакавыя дзверы. Ходзяць чуткі, што і службы неўзабаве спыняцца. Прычына – рамонт-рэканструкцыя касцельнага будынка, якому амаль 110 гадоў. Прычым будаўнічыя работы вядуцца з яўнай паспешлівасцю – падганяюць Еўрапейскія гульні, якія ўжо ўлетку пройдуць у беларускай сталіцы.

Здавалася б, касцёл – не стадыён, а вернікі – не заўзятары, навошта прывязваць спорт да рэлігіі? Але гарадскія ўлады вырашылі прывязаць. У выніку ўся рэканструкцыя, як мяркуе касцельны камітэт, пайшла наперакасяк…

Поўны тэкст калонкі Міхася Скоблы чытайце ў газеце «Народная Воля» за 29 сакавіка