Фота: Еўрарадыё

У Мінску затрымалі 18-гадовую дзяўчыну, якая пнула скульптуру «Мінскага гарадавога» на вуліцы Гарадскі Вал насупраць будынка МУС.

Здарэнне адбылося на выходных. Аляксандру С. адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання. Пра гэта распавяла Радыё Свабода Наталля Басалыга-Гарачка, якая правяла ў ізалятары трое сутак.

Скульптура знаходзіцца пад кругласуткавым відэаназіраннем. Таму тых, хто дакранаецца да «Мінскага гарадавога», могуць затрымаць. Мінулай восенню 16-гадовы юнак даў скульптуры аплявуху, яго затрымалі, хлопец на відэакамеру прасіў прабачэння ў… гарадавога, піша Еўрарадыё.

Як вядома, «Мінскі гарадавы» не з’яўляецца помнікам ці гісторыка-культурнай каштоўнасцю, гэта проста скульптурная кампазіцыя.