Фото: БЕЛТА

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 сакавіка накіраваўся ў Магілёўскую вобласць. Кіраўнік дзяржавы наведвае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Газавік-Сіпакова» у аграгарадку Дабрэйка.

Наведваючы гаспадарку, Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся спецыялізацыяй прадпрыемствы, перспектывамі яго развіцця.

Дырэктар «Газавік-Сіпакова» Вадзім Гарбін распавёў, што сёння прадпрыемства займаецца вытворчасцю мяса-малочнай прадукцыі і мае намер пашыраць гэты кірунак. Праз год-два тут плануюць вырабляць рапсавы алей, пакуль гэтую культуру толькі вырошчваюць і затым прадаюць іншым гаспадаркам.

Лукашэнка адзначыў, што на фоне іншых прадпрыемстваў у галіне «Газавік-Сіпакова» працуе добра, але трэба развіваць новыя напрамкі.

«Патрэбна разыначка ў кожнай гаспадарцы, па-старому працаваць нельга – гэта бяда. Трэба не толькі генераваць новыя ідэі, але і ствараць новыя напрамкі развіцця», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.