Фота: PAP/EPA/YURI KADOBNOV/POOL

На ўрачыстасьці ў Польшчу запрошаныя чальцы ЭЗ, НАТА і лідары краін Усходняга партнэрства, без Расіі.

Уладзіміра Пуціна не запрасілі на ўрачыстасьці з нагоды 80-й гадавіны пачатку Другой сусьветнай вайны. «Сярод запрошаных краін няма Расіі», – сказаў RMF FM прэс-сакратар Анджэя Дуды Блажэй Спыхальскі.

Паводле Спыхальскага, на ўрачыстасьці ў Польшчу запрошаныя чальцы ЭЗ, НАТА і лідары краін Усходняга партнэрства, без Расіі.

«Алгарытм запрашэньня на гістарычную гадавіну ня быў гістарычным, – тлумачыць прэс-сакратар прэзыдэнта Блажэй Спыхальскі. – Запрашэньні маюць сучасны, а не гістарычны характар».

Ня цэлы месяц назад віцэ-міністар замежных спраў Барташ Ціхоцкі падкрэсьліў, што МЗС будзе рэкамэндаваць запрасіць Уладзіміра Пуціна на ўрачыстасьць. Канцылярыя прэзыдэнта па такія рэкамэндацыі не зьвярталася.

У Маскве справу пакуль не камэнтуюць.