Прэзыдэнт Польшчы Анджэй ДудаPAP/Paweł Jaskółka

Дарэчы, напярэдадні стала вядома, што расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна на ўрачыстасьці ў Варшаву не запрасілі.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда запрасіў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку на ўрачыстасьці з нагоды 80-годзьдзя пачатку Другой сусьветнай вайны, перадае Радыё «Свабода». Вялікая міжнародная сустрэча ў Варшаве прызначаная на 1 верасьня.

«Польшча будзе ўшаноўваць гэтую дату разам з краінамі, зь якімі мы сёньня блізка супрацоўнічаем на карысьць міру ў сьвеце паводле прынцыпаў міжнароднага права. Да іх адносяцца краіны NATO, Еўразьвязу і «Усходняга партнёрства», у тым ліку і Беларусь як чалец апошняй ініцыятывы», – паведамілі ў канцылярыі польскага прэзідэнта.

Паводле інфармацыі прэс-службы прэзідэнта Дуды, беларускі кіраўнік асабіста атрымаў адпаведнае запрашэньне.