А вясновыя пачнуцца на тыдзень пазней.

Апошні званок для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў прагучыць 30 мая, а навучальны год завершыцца 31 мая, паведамляе прэс-служба Мінадукацыі.

Здаваць экзамены школьнікам трэба будзе з 1 па 8 чэрвеня, а выпускныя вечары Мінадукацыі рэкамендуе правесці 8—9 чэрвеня.

Акрамя таго, у Мінадукацыі распавялі пра графік школьных канікул у 2019/2020 навучальным годзе.

Так, восеньскія працягнуцца з 1 па 9 лістапада 2019 года, зімовыя — 19 дзён (з 25 снежня 2019 года па 12 студзеня 2020 года).

Вясновыя канікулы будуць самымі кароткімі з 30 сакавіка па 5 красавіка 2020 года. Летнія пачнуцца 1 чэрвеня і завяршацца 31 жніўня. Школьнікі будуць адпачываць 92 дні, выпускнікі дзявятых класаў меней. У іх канікулы пачнуцца 11 чэрвеня.