Эйсмант распавяла, за што Лукашэнка «адкруціў бы ёй галаву»

410
Наталля Эйсмант / скрыншот з відэа ОНТ

Прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант 7 сакавіка будзе госцем праграмы «Маркаў. Нічога асабістага» на тэлеканале АНТ.

У сеціве з’явіўся анонс перадачы, дзе можна пачуць некаторыя пытанні вядоўцы.

Сярод іншага Маркаў запытаўся ў Эйсмант, паводле якога прынцыпу адбіраліся журналісты, эксперты на «Вялікую размову з прэзідэнтам», а таксама якім чынам там задаваліся пытанні.

«Калі б я адбірала пытанні і тэмы, мне прэзідэнт проста галаву адкруціў бы», – адказала Эйсмант.

Поделиться ссылкой: