Раіса Баравікова

Мы разам ездзілі ў Белаазёрск – на чарговы паэтычны фестываль «Бабіна лета з Нінай Мацяш». Я міжволі любаваўся, як там, на Бярозаўшчыне, у маёй і так заўжды натхнёнай спадарожніцы нібы выраслі дадатковыя крылы. Відаць, радзіма пазнае і акрыляе ўсіх, хто вяртаецца на кругі свае – і здалёку, і зблізку. Тады ж мы дамовіліся пра дыялог для «Народнай Волі» з нейкай адпаведнай нагоды. І 8 Сакавіка, як падаецца, – найлепшая нагода пагутарыць з паэткай Раісай Баравіковай, чыя пранікнёная лірыка сагравае сэрцы чытачоў ужо не адно дзесяцігоддзе.

Размову Міхася Скоблы з Раісай Баравіковай чытайце ў газеце «Народная Воля» за 7 сакавіка.