Беларуская фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская заваявала яшчэ адно золата Універсіяды, якая праходзіць у расійскім горадзе Краснаярск. На гэты раз яна заняла першае месца ў змяшанай каманднай акрабатыцы, у якой выступала разам з Арцёмам Башлаковым. І Раманоўская, і Башлакоў выконвалі трайное сальта, што і прынесла ім перамогу.

Раней Раманоўская выйграла золата ў адзіночных скачках.

Універсіяда працягнецца да 12 сакавіка.

Аляксандра Раманоўская заваявала яшчэ адно золата Універсіяды
Аляксандра Раманоўская і Арцём Башлакоў / ТАСС — БЕЛТА