Рыгор Барадулін

Пяць гадоў таму не стала Рыгора Барадуліна. І акурат да сумных угодкаў выйшлі ў свет пяць тамоў ягоных “Дзённікаў і запісаў” – 1800 старонак жыццяпісу народнага паэта.

Якім ён быў за пісьмовым сталом і ў побыце, у сяброўскім і сямейным колах, на пасяджэннях у ААН і на соймах БНФ? Пра гэта і многае іншае — у газеце «Народная Воля» за 5 сакавіка ў інтэрв’ю Наталлі Давыдзенка, якая і падрыхтавала ўнікальны пяцітомнік да друку.