Фота: Радыё Свабода

У Стоўбцах павесіўся 21-гадовы следчы Станіслаў Бець, перадае Еўрарадыё са спасылкай на Радыё «Свабода».

Хлопец сышоў з дому пасля абеду 27 лютага. 28 лютага абласная міліцыя паведаміла, што Бець загінуў і ягонае цела знайшлі ў лесе каля Стоўбцаў.

Сястра хлопца распавяла журналістам, што летась ён скончыў акадэмію МУС, працаваў следчым у Стаўбцоўскім раённым аддзеле ўнутраных спраў.

Знаёмыя Станіслава кажуць, што апошнія ночы перад знікненнем ён праводзіў на працы, не начаваў у арандаваным пакоі.

Пасля знікнення хлопца шукалі і міліцыянты, і валанцёрскі атрад «Анёл».

Станіслаў Бець нарадзіўся і вырас у вёсцы Дзераўная Стаўбцоўскага раёна. 4 сакавіка яму споўнілася б 22 гады.