Аляксандр Лукашэнка і Ігар Шуневіч / БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка падтрымлівае прыняццё у Беларусі больш жорсткіх мер у дачыненні п’яных кіроўцаў. Пра гэта ён заявіў 28 лютага падчас сустрэчы з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам, перадае Еўрарадыё.

«Вы спрабуеце прапанаваць больш жорсткую адказнасць па лініі ДАІ, —— цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Яе і трэба рабіць больш жорсткай: алкашам месца за рулём няма!».

Асабліва жорсткая адказнасць мусіць быць да тых п’яных кіроўцаў, якія забілі чалавека. «Тут размоваў быць не павінна», — мяркуе кіраўнік дзяржавы.