У 19 гадоў гамяльчанін Генадзь Караткевіч узначаліў рэйтынг мацнейшых праграмістаў свету, а сваю першую задачу па праграміраванні рашыў у восем гадоў. Ужо ў другім класе Караткевіч стаў прызёрам рэспубліканскай алімпіяды.

«Я даў яму кніжачку, каб хлопчык прачытаў і пачаў пісаць праграмы, – успамінае школьны трэнер Генадзя па праграміраванні Міхаіл Далінскі. – Пасля гэтага ад Гены не было ніякіх звестак. А затым неяк прыходзіць яго маці Людміла Іванаўна і прыносіць цэлы сшытак з праграмамі: лета і футбол закончыліся, сын сеў за камп’ютар».

Сёння Генадзь Караткевіч вядомы як пераможца мноства прэстыжных спаборніцтваў па спартыўным праграміраванні…

Поўны тэкст карэспандэнцыі Алеся Святланіча — у газеце «Народная Воля» за 26 лютага