Міхась Скобла

Здавалася б, у гэтай трагічнай гісторыі даўно пастаўлена кропка над «і», прычым аўтарытэтнай у Польшчы ўстановай – Інстытутам нацыянальнай памяці. Ды камусьці і людская памяць – як дэкарацыя для самапіяру, для таннай п’ескі, у якой па волі нябачнага рэжысёра падзеі з лёгкасцю цыркавой сабачкі пераварочваюцца з ног на галаву. Калі ж гэтую працэдуру ўчыніць з літарай «і», то атрымаецца пафасны клічнік, у нашай гісторыі зусім недарэчны.

А гісторыя такая. У лютым 1946 года на памежнай Беласточчыне, якая толькі што паводле Ялцінскага пагаднення адышла да Польшчы, вайсковыя аддзелы пад камандай капітана Арміі Краёвай Рамуальда Райса (псеўданім – Буры) спалілі пяць беларускіх вёсак – Заляшаны, Зані, Лазіцу, Старыя Пухалы і Выганаўскую Вольку – і забілі 79 мірных жыхароў, не пашкадаваўшы ні старых, ні малых. Найстарэйшай ахвяры было 83 гады, наймалодшай не споўнілася і году… Людзей зганялі ў хаты і падпальвалі, стралялі на вуліцах, параненых дабівалі ў прылеглых лясках…

Поўны тэкст калонкі Міхася Скоблы чытайце ў газеце «Народная Воля» за 26 лютага