З’явілася відэа, як у Віцебску ратавалі мужчыну, які скокнуў з Кіраўскага моста ў Заходнюю Дзвіну.

Здарэнне адбылося раніцай 21 лютага. Два даішнікі першыя прыйшлі на дапамогу, выцягнулі мужчыну з вады, накрылі яго бушлатам і перадалі медыкам. Пацярпелага адвезлі ў бальніцу. Яму 37 гадоў. Прычына ўчынку пакуль невядомая, піша Еўрарадыё.