Фота: sb.by

Гандбольныя федэрацыі Беларусі, Польшчы і Літвы падпісалі мемарандум пра намер правесці мужчынскі чэмпіянат Еўропы-2026. Да наступнага года яны збіраюцца падпісаць «дарожную карту», а ўжо ў 2021-м на кангрэсе Еўрапейскай федэрацыі гандбола можа быць прынятае рашэнне, Еўрарадыё.

«Каб перамагчы, трэба прайсці вельмі вялікі і цяжкі шлях, — цытуе словы старшыні Беларускай федэрацыі гандбола Уладзіміра Канаплёва «Прессбол». — …Мы як прадстаўнікі былой адзінай дзяржавы, Рэчы Паспалітай, вырашылі паспрабаваць, паглядзець, што ў нас атрымаецца на фоне іншых еўрапейскіх краін».

Дарэчы, ідэя аб’яднаць высілкі трох федэрацый належыць кіраўніку польскай федэрацыі гандбола Анджэю Красніцкаму.