Бел-чырвона-белы сцяг з Пагоняй быў узняты ў Антарктыдзе на станцыі Camara, што належыць Аргентыне.

Фота апублікаваў на сваёй старонцы ў фейсбуку расійскі бізнесмен з беларускімі каранямі Павел Падкарытаў.

Фотафакт: бел-чырвона-белы сцяг у Антарктыдзе

«Скарыстаўшыся тым, што аргенцінцы на лета пакідаюць сваю антарктычную базу Camara зусім без нагляду, яна часова была аб’яўленая тэрыторыяй БНР))», — напісаў Павел.

Фотафакт: бел-чырвона-белы сцяг у Антарктыдзе

Павел Падкарытаў — бізнесмен і мецэнат. Ён неаднаразова падтрымліваў такія праекты, як «Дэбют», «Заспявай.BY», стварыў дабрачынны фонд «Вяртанне», аднаўляе шляхецкі сядзібна-паркавы ансамбль у Падароску.