У Сяргея Міхалка нарадзіўся трэці сын

177
яргей Міхалок, Святлана Зеляноўская і іх сын Макар

У Сяргея Міхалка і Святланы Зелянкоўскай нарадзіўся сын. Пра гэта ў сацсетках паведаміў рок-гурт “Brutto”, лідарам якога з’яўляецца Міхалок.

“Літаральна толькі што нас проста ашаламіла радасная вестка: у Сяргея Міхалка і Святланы Зелянкоўскай Нарадзіўся сын!!! Вага 3,8 кг, рост 53 см! Мама і малы адчуваюць сябе здавальняюча!”, — гаворыцца ў паведамленні, перадае Еўрарадыё.

У Сяргея Міхалка ёсць сын Павел ад першага шлюбу: яму 23 гады, ён таксама музыка. У шлюбе са Святланай Зелянкоўскай у Міхалка нарадзіўся сын Макар: яму цяпер 5 гадоў. Таксама ў Зелянкоўскай ёсць ад першага шлюбу 18-гадовая дачка Аксіння.

Поделиться ссылкой: