Супрацоўнікі АБЭЗ Навабеліцкага РАУС Гомлю раскрылі схему крадзяжу прадуктаў харчавання, прызначаных для падрыхтоўкі ежы ў школьных сталовых. Агульная сума скрадзенага перавысіла 23 тысяч долараў ЗША.

Крымінальная справа паводле ч.4 арт.210 КК Беларусі («Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі») распачата ў дачыненні да жыхара абласнога цэнтру, а таксама загадчыцы вытворчасцю і таваразнаўцы КУП «Гомельскі гарадскі камбінат школьнага харчавання». Усе падазраваныя змешчаны ў ІЧУ.

«У кожнага фігуранта справы была свая роля. Загадчыца сталовай адпраўляла на склад камбінату штодзённыя заяўкі на прадукты. Пры гэтым у дакументах яна завышалі колькасць навучэнцаў. Такім чынам утвараліся лішкі, якія таваразнаўца прадпрыемствы афармляла «ліпавымі» накладнымі і пакідала на складзе. Падробленыя дакументы падпісвала загадчыца, што дазваляла саўдзельнікам доўгі час хаваць парушэнні», – распавёў начальнік АБЭЗ Навабеліцкага РАУС Гомля Павел Мыльнікаў.

Выкрадзеныя крупы, мяса, згушчанае малако, цукар, крабавыя палачкі і іншае вывозіў з тэрыторыі прадпрыемства знаёмы таваразнаўцы.

У наступным тавары прадаваліся па заніжаных коштах. Мяркуецца, што магчымымі пакупнікамі былі індывідуальныя прадпрымальнікі, у тым ліку з Расеі. Большую частку выручкі загадчыца пакідала сабе, а астатняя сума дзялілася паміж змоўшчыкамі.

Злачынная дзейнасць ажыццяўлялася з красавіка па снежань мінулага года. За гэты час падазраваныя выкралі тавараў на суму звыш 46 тысячаў рублёў.

«Падчас правярання мы выявілі аналагічныя схемы яшчэ ў 15 школах гораду з агульным уронам каля 200 тысячаў рублёў. У бліжэйшы час усе матэрыялы будуць накіраваны ў следчыя органы для дачы прававой адзнакі дзеянням парушальнікаў», – сказаў Павел Мыльнікаў.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»