Міхась Скобла

Адразу прызнаюся: да чыгуначнай тэхнікі я стаўлюся з асаблівай павагай. Гэта вам не гужавы транспарт з адной конскай сілай і не грузавік, што з прычэпам на горку ледзь узбіраецца. Самыя вялікія працаўнікі – ламавікі-лакаматывы, якім і тысячатонны груз па сілах. Як весела пісалася ў школьнай чытанцы: «Чмыхнуў раз, чмыхнуў два шустры паравозік / і павёз, і павёз за возікам возік».

Вялікім працаўнікам – заслужаны адпачынак. Цэлыя паравозныя «пансіянаты» ёсць у нас у Негарэлым, Баранавічах, Оршы і Брэсце. Спрацаваныя ветэраны чыгункі стаяць там у зацішных тупіках дзесяцігоддзямі – і ні ў кога не падымаецца рука парэзаць іх на металалом. Знаёмы машыніст неяк прызнаўся, што ўсе паравозы да гэтай пары падтрымліваюцца ў працоўным стане і знаходзяцца на спецуліку – на выпадак вайны. Вады ў кацёл заліў, вугальку ў топку падкінуў і – прымай, радзіма, на службу, адкрывай семафор…

Поўны тэкст калонкі Міхася Скоблы чытайце ў газеце «Народная Воля» за 15 лютага