Фота: Следчы камітэт

У Мсціслаўскім раёне загінула дзіця. Пра гэтую трагічную гісторыю інфармуе ў Telegram Следчы камітэт. Увечары 11 лютага на конных санях вярталіся дахаты ў вёску Барысаўка жанчына, два яе ўнукі ва ўзросце 4 і 6 гадоў, а таксама сужыцель. Падчас заезду на падворак конь паслізнуўся і ўпаў, з-за чаго сані адкінула ў хлеў. Шасцігадовага хлопчыка заціснула паміж спінкай саней і бэлькай будынку. Ад атрыманых траўмаў ён памёр, перадае Еўрарадыё.

Праваахоўнікі высвятляюць усе абставіны здарэння, прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

У Мсціслаўскім раёне загінула дзіця, яго заціснула паміж санямі і бэлькай
Фота: Следчы камітэт