Фото: Максим Гайко, TUT.BY

Вучань, які ўчыніў разню ў стаўбцоўскай школе, прынёс з сабой у заплечніку не толькі нож, але і малаток. Пра гэта паведаміла прэс-служба Следчага камітэта.

Дома ў падлетка былі выяўленыя дымавыя шашкі і петарды, перадае Еўрарадыё.

На 12 лютага следчыя запланавалі допыт сваякоў затрыманага. Таксама плануецца дапытаць школьніка, якога, паводле папярэдніх звестак, нападнік таксама спрабаваў ударыць нажом.

Затрыманы падлетак цяпер адмаўляецца даваць паказанні следчым.

Зранку 11 лютага ў сярэдняй школе №2 у Стоўбцах дзесяцікласнік напаў з нажом на прысутных. У выніку нападу памёрла настаўніца і адзін з вучняў. Яшчэ два школьнікі былі шпіталізаваныя з траўмамі ў рэанімацыю.