У парнай гульні беларускі тандэм Вікторыя Азаранка/Лідзія Марозава сустрэнецца з немкамі Ганнай-Ленай Гронефельд і Лаурай Зігемунд. Фота: tennis.by

Лік чвэрцьфінальнага тэніснага матча Кубка Федэрацыі, які праходзіць у нямецкім Брауншвейгу, стаў 2:0 на карысць беларусак.

9 студзеня адбыліся адзіночныя паядынкі паміж прадстаўніцамі Беларусі і Нямеччыны. Аляксандра Сасновіч перамагла Таццяну Марыю — 7:6 (7:3), 6:3, а затым Арына Сабаленка разграміла Андрэа Петкавіч — 6:2, 6:1, піша Еўрарадыё.

Сёння адбудзецца парная сустрэча, на якой Вікторыя Азаранка ў тандэме з Лідзіяй Марозавай згуляюць супраць Ганны-Лены Гронефельд і Лауры Зігемунд.

Букмекеры упэўненыя ў перамозе беларусак і ставяць на тое, што нашы тэнісісткі выйграюць усе сустрэчы.