Карыстальнік фэйсбука Генадзь Вінярскі сфатаграфаваў паліцу ў шапіку «Белсаюзадрука».

Цэнтральную пазіцыю займае вокладка ў колерах расійскага сцяга і адпаведным надпісам. Яна перакрывае вокладкі з афіцыйнымі беларускімі сімваламі.

Ці гэта мэтанакіраваная палітыка — прапаноўваць беларусам абкладаць свой пашпарт у расійскія колеры?

«Наша Ніва» задала адпаведнае пытанне ідэолагу «Белсаюздрука» Святлане Ніканавай.

У «Белсаюздруках» прадаюцца вокладкі на пашпарт з надпісам RUSSIA
Святлана Ніканава

«У Беларусі не робяць вокладкі… Але іх жа купляюць і госці сталіцы, таму гэта не прапаганда. Гэта не палітыка… Давайце вам лепш раскажа гандлёвы аддзел», — сказала яна.

У гандлёвым аддзеле сцвярджаюць, што турысты з Расіі ахвотна купляюць у Беларусі гэтыя вокладкі:

«У нас шырокі асартымент вокладак для пашпарта. Проста як узор асартыменту. Чаму няма Бразіліі і Германіі? Ну на паліцы няма магчымасці прадставіць увесь асартымент, усе колеры. Якія яшчэ краіны ёсць? Розныя ёсць. Арыентавана на турыстаў. Нічога ідэалагічнага тут няма».