Міхась Скобла

У маленстве мы з сябрамі вельмі любілі глядзець кінафільм «Чатыры танкісты і сабака». Калі ён дэманстраваўся, мы забываліся на футбол ды іншыя хлапечыя забавы, уцякалі з урокаў, адпрошваліся ў бацькоў з любой сезоннай працы. Дужа нам падабаўся бясстрашны экіпаж машыны баявой – і прыгожы белазубы Янак, і смешны няўклюдны Гуслік, і іхні чацвёраногі сябар Шарык, які пры патрэбе ператвараўся ў сапраўднага сапёра. Фільм быў польскі, але з яўным разлікам на маскоўскі кінарынак, у ім мільгалі савецкія кінаакцёры, з-за чаго стужку неафіцыйна называлі «Тры палякі, грузін і сабака».

Тое мілае, без лішняй палітыкі, кіно прыгадалася мне падчас нядаўняга прагляду новага расійскага фільма «Т-34», які толькі за першы месяц пракату паглядзелі каля 10 мільёнаў чалавек. Стужка імкліва набірае папулярнасць і, трэба прызнаць, заслужана. З відовішчамі і рознага кшталту спецэфектамі там усё ў парадку. Але сцэнарый і сюжэт…

Поўны тэкст калонкі Міхася Скоблы чытайце ў газеце «Народная Воля» за 8 лютага