Белтэлерадыёкампанія агучыла фіналістаў нацыянальнага адбору на “Еўрабачанне-2019”. Са 113 заявак абраныя 10 фіналістаў. Гэта Зена, Майкл Соўл, Napoli, Aura, Ева Коган, Алёна Гарбачова, КейСі, Імагбэ Эмануэль Імагосакуа, «ПРОвокация», Себасцьян Роас.

Праслухоўванне на “Еўрабачанне-2019” прайшло ў Мінску 4 лютага. Паспрабаваць свае сілы ў песенным конкурсе вырашылі больш за 100 артыстаў, але да Макаёнка, 9 дайшлі не ўсе, што, натуральна, не магло не радаваць: журы не давялося нікога спыняць і крыўдзіць, а ў 17.00 шоў скончылася пад агульны ўздых з палёгкай, перадае Еўрарадыё.

Зена, Napoli, Aura, Майкл Соўл: названыя фіналісты адбору на “Еўрабачанне-2019”
Наталля Кудрына

Сёлетні адбор нічым не адрозніваўся ад пяцёркі папярэдніх. Ну хіба што не хапала Гюнеш, Анастасіі Малашкевіч і Жанет. Але пастаянна сустракаліся дзяўчаты на вельмі высокіх абцасах і ў касмічных сукенках з кавалкамі шкла, сціплыя рэперы з рыфмамі кшталту “не так-дурак”, Віталь Варанко, без Ракеты і балалайкі, але з Сарокам з “Дома-2” і заслужаны фрык нацыянальных адбораў Віктар Лупасін (гэтым разам трэк называўся “Круці педалі і спявай). Праўда, Віктару канкурэнцыю склаў Паўло з Украіны, які нягледзячы на тое, што не мае ні тэлефону, ні інтэрнету а толькі адрас да запатрабавання, даехаў аж да Белтэлерадыёкампаніі з 26-цю(!!!) варыянтамі сваёй песні. А яшчэ — Таццяна Вайтовіч з Навагрудку, якая прывезла на адбор ажно два трэкі — адзін пра разбітае сэрца, а другі — пра малую радзіму, які выканала ў фінале з вядучым Юрыем Ярошыкам.

Безумоўна, прастаўнікі 15-ці замежных краін, якія вырашылі штурмаваць беларускі адбор, упрыгожылі шоў. Бадай, самымі запамінальнымі апынуліся Карлас Коста з Партугаліі (за бадзёрыя танцы, шыкоўныя валасы і фігуру) і вясёлыя брытанцы Daz & Sampson Nona (прывітанне з мінулага, але такое пазітыўнае). Натуральна, усе з нецярпеннем чакалі з’яўлення “цёмнай кабылкі” адбору — Мэраі Грэгары. Яна выйшла ў чорнай накідцы з капюшонам, але эфектна скінуць яе не атрымалася. Ды і запісаныя бэкі, з якімі спявала Мэрая, як апынулася, парушаюць правілы адбору.

Хто нам спадабаўся? Майкл Соўл: яму надакучыла, што наша краіна ніяк не можа прывесці артыста да перамогі, і ён гатовы гэта зрабіць.

Napoli: Вольга Шыманская на адборы ў шосты раз, Але гэтым разам замест песні замежных аўтараў яна выканала кампазіцыю юнай беларускі Аляксандры Ткач. КейСі — стыльна. Зена — маладзёжна. Таня Гарошка — па-еўрапейску, Сяргей Маціюк — амаль Эд Шыран, «Рамірэззз» — сцёбна, Імагбэ Эмануэль Імагосакуа — моцна.

Зена, Napoli, Aura, Майкл Соўл: названыя фіналісты адбору на “Еўрабачанне-2019”
Імагбэ Эмануэль Імагосакуа

Зена, Napoli, Aura, Майкл Соўл: названыя фіналісты адбору на “Еўрабачанне-2019”

Зена, Napoli, Aura, Майкл Соўл: названыя фіналісты адбору на “Еўрабачанне-2019”

Зена, Napoli, Aura, Майкл Соўл: названыя фіналісты адбору на “Еўрабачанне-2019”
Так-так, Андрусь Такінданг з «Рэхам» таксама рызыкнулі

Зена, Napoli, Aura, Майкл Соўл: названыя фіналісты адбору на “Еўрабачанне-2019”

Зена, Napoli, Aura, Майкл Соўл: названыя фіналісты адбору на “Еўрабачанне-2019”
Суровае беларускае журы

Зена, Napoli, Aura, Майкл Соўл: названыя фіналісты адбору на “Еўрабачанне-2019”