Фота https://www.belnovosti.by

З 6 па 10 лютага 2019 года ў 26-ы раз у выставачным комплексе «БелЭкспа» пройдзе Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш — адна з самых буйных кніжных выстаў у СНД і ва Усходняй Еўропе. Удзел у ёй возьмуць прадстаўнікі 35 краін свету. Сярод удзельнікаў і Расійская Федэрацыя.

Як паведамляе прэс-служба Федэральнага агенцтва па друку і масавых камунікацыях РФ, на расійскім нацыяльнальным стэндзе запланаваны выступ нобелеўскай лаўрэаткі па літаратуры Святланы Алексіевіч.