Фота euroradio.fm

Мінгарвыканкам дазволіў выступ гродзенскага панк-гурта Dzieciuki у сталіцы. Пра гэта музыкі паведамілі ў сацсетках.

Гэта будзе першы сольны выступ гурта ў сталіцы за тры гады, пиша Еўрарадыё«Апошні наш афіцыйна дазволены сольны выступ у Менску адбыўся ажно 27 лютага 2016 г.! З таго часу мы выступалі на 100-годдзе БНР, гралі на фэсце «Наш Дзень» пад Менскам, але сольныя выступы працягвалі забараняць», — заяўляюць гродзенскія панкі. Па іх падліках, у 2018 годзе арганізатары канцэртаў атрымалі не менш за 10 адмоваў на канцэрты «Дзецюкоў» у Мінску.

Канцэрт гурта прызначаны на 28 красавіка ў клубе «Re:public». На ім адбудзецца прэзентацыя альбома «Радыё «Harodnia», а таксама прагучаць найлепшыя песні калектыву.