Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі 1 лютага чакаецца воблачнае з ападкамі надвор’е, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дождж і мокры снег. У асобных раёнах прагназуецца наліпанне мокрага снегу, туман, галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, удзень — ад мінус 2 да 3 градусаў цяпла.