Дзень Волі ў 2018 годзе, фота Сяргея Гудзіліна

АГП, БСДП (Грамада) і рух «За свабоду» падалі ў Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне 25 сакавіка мітынгу. Пра гэта лідары аб’яднанняў распавялі на прэс-канферэнцыі ў панядзелак, піша Tut.by

Паводле сцэнара, які апісаны ў заяўцы, мітынг плануецца правесці ля Вялікага тэатра оперы і балета. Як і ў мінулым годзе, партыі хочуць паставіць перад тэатрам свае палаткі, дзе будуць распавядаць аб сваёй дзейнасці.

— Аднымі мітынгамі незалежнасць не абароніш. Таму мы таксама будзем заклікаць паставіць свой подпіс пад дакументам аб выхадзе з Саюзнай дзяржавы, — заявіў лідар БХД, якая падтрымала падачу заяўкі, Віталь Рымашэўскі.

Лідэры апазіцыйных партый падкрэслілі, што мітынг — не замена, а дадатак да канцэрта, які пройдзе 24 сакавіка. Але, на іх думку, палітычны падтэкст у Дня Волі, у выглядзе мітынгу, павінен быць. Асабліва ва ўмовах сённяшніх заяваў Расіі аб паглыбленай інтэграцыі.