Cпявачка Руся нарадзіла сёння дачку. Пра гэта паведаміў у фэйсбуку яе муж Аляксандр Багданаў. Дзяўчынку назвалі Ая.

Руся (Марына Шукюрава) у цяперашні час спявае ў сваім этна-электронным праекце Šuma. Да 2010 года Руся выступала ў рок-гурце Indiga, у складзе якой была названая «Рок-княгіняй» на «Рок-каранацыі» ў 2006 годзе.