Фото: БЕЛТА

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з губернатарам Новасібірскай вобласці Андрэем Траўнікавым.

Лукашэнка адзначыў, што размовы аб прагматычнай пазіцыі Расіі і развагах пра братэрства і дружбу саступаюць месца асабліва партнёрскім адносінам. «Партнёры дык партнёры. Ніколькі не пярэчу. Мы гатовыя да супрацоўніцтва з нашай брацкай Расіяй настолькі, наколькі сёння кіраўніцтва Расіі да такога гатовае. Толькі мы супраць усялякіх фэйкаў, укідаў, раскручвання розных тэм у СМІ.

А ў апошні час мне давялося рэагаваць на тое, што нібыта беларусы б’юць у Мінску рускіх», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён растлумачыў, што калі сталі разбірацца, то высветлілася, што ў тым выпадку быў канфлікт паміж двума беларусамі.

«А з інтэрнэту ўзялі і выкацілі на цэнтральныя сродкі масавай інфармацыі, што нібыта хтосьці пабіў рускага чалавека. Той чалавек наогул далёка ад рускіх стаіць. Значыць, ёсць попыт на гэтыя тэмы. І ваш прыезд якраз сведчыць пра тое, што здаровае заўсёды пераможа, і рускіх з беларусамі сутыкнуць не атрымаецца. Ніколі не атрымаецца. Прынамсі, пакуль я прэзідэнт», — рэзюмаваў беларускі кіраўнік.