На 09:53 24 студзеня Белтэлерадыёкампанія атрымала 14 заявак ад артыстаў, якія хочуць паехаць на “Еўрабачанне-2019”. Па словах прэс-сакратаркі медыяхолдынгу Святланы Смалонскай-Краскоўскай, сярод даслаўшых ёсць навічкі і тыя, хто ўдзельнічаў у адборах у папярэднія гады, ёсць як беларусы, так і прадстаўнікі іншых краін.

“Прозвішчы і псеўданімы мінулагодніх фіналістаў у заяўках пакуль не сустракаліся, як і імёны тых, хто публічна заявіў аб намеры ўдзельнічаць у нацыянальным адборы. А адной з першых даслала заяўку спявачка Mariah Gregory”, — кажа ў размове з Еўрарадыё Святлана.

Заяўкі на ўдзел у нацыянальным адборы прымаюцца да 31 студзеня. Праслухоўванне пройдзе 4 лютага. Пераможца будзе абраны да 8 сакавіка.