Фінал нацыянальнага адбору-2018/Еўрарадыё

Белтэлерадыёкампанія заявіла пра прыём заявак на «Еўрабачанне-2019». Яны будуць прымацца ў электронным выглядзе да 31 студзеня. Пасля гэтага, 4 лютага, пройдзе праслухоўванне прэтэндэнтаў, на якім адмысловая фокус група абярэ фіналістаў, перадае Еўрарадыё.

Дата фіналу нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне-2019» будзе аб’яўлена пазней. Згодна з палажэннем, ён пройдзе ў фармаце гала-канцэрта. Самае цікавае, што абіраць прадстаўніка Беларусі сёлета будзе толькі прафесійнае журы, без уліку меркавання тэлегледачоў. Але галасаваць журы будзе публічна і тут жа абгрунтоўваць сваю адзнаку.

Удзельнічаць у нацыянальным адборы могуць грамадзяне любой краіны, старэйшыя за 16 гадоў.

«Еўрабачанне-2019» пройдзе ў Тэль-Авіве 14-18 траўня.