Фота з сайта spring96.org

У Мінску 21 студзеня былі затрыманыя некалькі актывістаў анархічнага руху. Вядома, што сярод затрыманых – Дзмітрый Паліенка і Яўген Чуліцкі. Узбуджана крымінальная справа за нанясенне графіці па арт. 341 Крымінальнага кодэксу (апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці).

Затрыманых даставілі ў РУУС Заводскага раёна і Следчы камітэт. Толькі вечарам з’явілася інфармацыя, што яны знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Па папярэдняй інфармацыі, былога палітвязня Зміцера Паліенка з сябрамі вінавацяць, што яны нібы 22 снежня мінулага года нанеслі графіці “Менты забіваюць людзей” на сцяну аднаго з гарадскіх будынкаў на вуліцы Ахоцкай.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»