Аляксандр Класкоўскі

Сёння ў многіх ужо прайшоў шок ад снежаньскага ўльтыматуму Масквы, якая дэ-факта паставіла пытанне пра інкарпарацыю пад маркай выканання саюзнай дамовы.

Беларускае кіраўніцтва ўпёрлася рогам, што зразумела. І цвярозы розум падказвае, што як бы ў Крамлі ні крывіліся, але заўтра Пуцін на танку сюды не прыедзе. І нават эканамічнай катастрофы не будзе. Магчымыя страты беларускага бюджэту, калі Расія не дасць кампенсацыю за свой падатковы манеўр, складуць сёлета 300–400 мільёнаў долараў. Не смяротна.

Яшчэ болей: няма ліха без дабра. Беларускія ўлады доўга адбрыкваліся ад эканамічных рэформаў. І пакуль мелі неблагі маскоўскі грант, то нават пры застоі, кансервацыі саўковай мадэлі гаспадарання маглі забяспечваць электарату такі-сякі дабрабыт.

Але дурніца скончылася, прычым назаўсёды. Хоць Масква нібыта і адмаўляе імперскія намеры, але першы віцэ-прэм’ер РФ Сілуанаў фармулюе празрыста: “Даваць субсідыі прадпрыемствам чужой краіны дзіўна было б”. Карацей, дылема такая: або, кажучы словамі Лукашэнкі, прадаваць суверэнітэт за бочку нафты, або…

Поўны тэкст калонкі Аляксандра Класкоўскага чытайце ў газеце “Народная Воля” за 18 студзеня