Фота Волі Афіцэравай

Суверэнітэт Беларусі — агульнае дасягненне і найвялікшая каштоўнасць, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв’ю БелТА з нагоды 100-годдзя дыпламатычнай службы.

«Галоўнае дасягненне апошніх без малога трох дзесяцігоддзяў — Беларусь адбылася як самастойная, суверэнная дзяржава. Наша краіна з’яўляецца паўнапраўным членам сусветнай супольнасці, праводзіць незалежную замежную палітыку. Гэта наша агульнае дасягненне і найвялікшая каштоўнасць», — зазначыў міністр.

Паводле Макея, дзякуючы прагматычнаму курсу на шматвектарнасць Беларусі ўдалося пашырыць кола саюзнікаў і замежных партнёраў, адкрыць і замацаваць за сабой новыя перспектыўныя рынкі.