Фота з сайта Белсат

Пра найважнейшую падзею для нашай краіны сёлета міністр замежных справаў Беларусі распавёў у размове з БелТА.

На думку кіраўніка МЗС Уладзіміра Макея, падзеяй года для нашай краіны стануць II Еўрапейскія гульні.

«У Мінск і ў цэлым у Беларусь прыедзе мноства гасцей як з Еўропы, так і з іншых рэгіёнаў свету. Імпрэза абяцае быць маштабнай, яскравай і відовішчнай. Усе органы дзяржкіравання, уключаючы МЗС, да яго сур’ёзна рыхтуюцца», – заявіў Макей.

Паводле дыпламата, летась МЗС прапанавала амбасадарам, якія працуюць у Мінску, азнаёміцца ​​з беларускай базай для падрыхтоўкі гімнастаў.

«Не тое каб мы раскрылі ім вялікі сакрэт, але спартыўныя кулісы прыадчынілі», – працягнуў Макей.

Паводле Макея, Беларусь стварыла добрыя ўмовы для гасцей імпрэзы, увёўшы бязвізавы рэжым для грамадзянаў 74 краінаў, якія ўязджаюць у Беларусь пра аэрапорт у Мінску.