
У Мінску за наркотыкі судзяць футбаліста НФК «Крумкачы» Алега Дыбаля. Крымінальную справу разглядае суд Партызанскага раёна. Дыбаля абвінавачваюць у незаконным з мэтай збыту набыцці, ужыванні, захоўванні альфа-PVP (с. 3 арт. 328 КК), інфармуе Еўрарадыё са спасылкай на БЕЛТА.
Футбаліст быў затрыманы ў пачатку кастрычніка мінулага года. Падчас ператрусу ў кватэры Алега Дыбаля знайшлі 40 грамаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў.
У мінулым сезоне Алег Дыбаль паспеў згуляць у другой лізе чэмпіянату Беларусі за НФК «Крумкачы» 20 матчаў.