Міхась Скобла

Паўстанцаў 1863 года вешалі і расстрэльвалі публічна, а хавалі таемна. Публічна, на плошчах – каб застрашыць жывых, таемна, у недаступных месцах – каб ніхто не мог пакланіцца магілам герояў. 128 пакараных смерцю, і – ні надмагільнага крыжа, ні курганка, закопвалі, як жывёлу. Мала таго, карнікі залівалі магільныя ямы гашанай вапнай, каб і парэшткі растварыліся, каб немагчыма было па нейкіх прыкметах у будучыні распазнаць пахаваных.

Гэтая пасмяротная экзекуцыя прыгадалася мне нядаўна, калі ў Беларусі пачалася чарговая хваля шальмавання Кастуся Каліноўскага. Уздымаліся падобныя хвалі і раней – дзьмухаламі-адзіночкамі, і таму заўважнай шкоды не нарабілі. Цяпер жа хваляванне пайшло сур’ёзнае, на дзяржаўным узроўні.

Спачатку ў новых падручніках васьмікласнікі прачыталі, што Каліноўскі кіраваў «польскім паўстаннем». Потым чыноўніца Мінадукацыі Людміла Высоцкая ў адмысловай заяве залічыла Каліноўскага ў «польскія мяцежнікі». А найбольш дасталося Каліноўскаму ды ягоным гераізатарам ад гісторыка-дэпутата Ігара Марзалюка, які на старонках «Настаўніцкай газеты» (орган Міністэрства адукацыі) проста выкрасліў паўстанне 1863 года з аналаў нацыянальнай гісторыі.

І Высоцкая, і Марзалюк займаюць не апошнія прыступкі ў пірамідзе дзяржаўнай улады, але пасля такіх заяў бачацца мне з вёдрамі вапны ў руках…

Поўны тэкст калонкі Міхася Скоблы чытайце ў газеце «Народная Воля» за 15 студзеня