Адміністрацыя прэзідэнта Беларусі не дазволіла былой біятланістцы, алімпійскай чэмпіёнцы Надзеі Скардзіна і плыўчыхі, двухразовай віцэ-чэмпіёнцы Алімпіяды Аляксандры Герасімені стварыць радыёстанцыю «Спорт FM». Чыноўнікі назвалі праект «немэтазгодным». Яны лічаць, што ў нашай краіне і так ужо шмат радыёстанцый. Пра гэта ў праграме «Тыдзень спорту» на тэлеканале СТБ распавяла Скардзіна. Яна прызналася, што такога фіналу не чакала, перадае Еўрарадыё.

«З Адміністрацыі прэзідэнта нам з Аляксандрай Герасіменяй прыйшоў адказ літаральна 31 снежня, — расказвае Надзея Скардзіна. — Над адмовілі. У Міністэрстве інфармацыі, калі мы туды прыходзілі, гаварылі, што абавязкова трэба напісаць ліст у Адміністрацыю. І калі яны з гэтым згодныя, яны нам адкажуць. Без іх адказу нічога не можа быць».

Па словах Скардзіна, ад чыноўнікаў ёй давялося чуць розныя меркаванні, але падтрымкі праект не знайшоў.

Відэа і тэкст на сайце СТБ з’явілася позна ўвечары ў нядзелю. Раніцай у панядзелак словы Скардзіна пра «Спорт FM» зніклі.